Існуе некалькі версій наконт узнікнення абарончых валоў вакол усходняй мяжы Горадні. Самая распаўсюджаная - валы былі ўзведзены падчас Паўночнай вайны расійскай арміяй. Паводле іншай версіі, умацаванні ўзвялі рускія войскі пасля захопу горада ў 1655 г. Мы ж перакананыя: умацаванні вакол горада ўзніклі зімою 1705-1706 гг. для абароны горада ад наступаючага шведскага войска Карла ХІІ.

 

План умацаванняў Горадні. 1706 г.

 

Гарадскія земляныя ўмацаванні мелі характар часовых: невялікі роў, вал, для якога зямля бралася з рова, палісад, рэдуты, рэданы. Гэта азначае, што падобны аб'ект узводзіўся за кароткі тэрмін з мэтай абароны гораду ад наступу праціўніка.

Пасля завяршэння войнаў XVII - XVIII стст. пачынаецца адбудова горада з руінаў. Горад паступова разрастаецца ўшырыню, узводзяцца новыя будынкі, з'яўляюцца новыя вуліцы.  У др. п. XVIII ст. упамінаюцца назвы вуліц, непасрэдна звязаныя з закінутымі і забытымі ўмацаваннямі: "Падвале" і "Пад акопамі". На Падоле нават існаваў такі мікратапонім, як "вал" - яр, які ішоў у бок Нёману. 

 

Гарадскія ўмацаванні на плане 1758 г.

 


У ХІХ ст. у выніку інтэнсіўнай урбанізацыі і разрастання горада, земляныя ўмацаванні паступова знікалі ў выніку чалавечай дзейнасці.

 

План горада 1890 г. Земляныя валы яшчэ прыкметныя на ўсход ад чыгункі.

 

На нямецкім аэрафотаздымку, які быў зроблены ў канцы чэрвеня 1941 г., валы яшчэ добра прыкметныя (выдзелены чырвоным)

 

Гарадзенскі бастыён на мапах часоў Паўночнай вайны і аэрафотаздымку 1941 г.

 

 


Да сённяшяга часу старажытныя абарончыя земляныя валы часткова захаваліся ля каталіцкіх могілак і, па сведчанню гісторыка А. Чарнякевіча, ля вуліц Васілька і Паўлоўскага.

Мечыслаў Ян Супрон

http://supron-licvin.livejournal.com/62096.html